Новаабраны прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ яшчэ раз пацвердзіў, што будзе весці жорсткую барацьбу са злачыннасцю і наркаманіяй, заявіўшы, што ён загадае сілам бяспекі расстрэльваць на месцы падазраваных у здзяйсненні злачынстваў, калі яны акажуць супраціў пры затрыманні.

Ён таксама зноў пацвердзіў, што пастараецца дамагчыся ад парламента зняцця мараторыя на смяротнае пакаранне. У заяве Дутэртэ гаворыцца і аб магчымасці поўнай забароны на алкаголь, курэнне ўнутры памяшканняў і аб увядзенні па ўсёй краіне каменданцкай гадзіны для дзяцей.

Новы лідар Філіпінаў паабяцаў ператварыць прэзідэнцкі палац у Маніле ў бальніцу.

Ён таксама збіраецца загадаць усім урадавым чыноўнікам купляць толькі квіткі эканом-класа на камерцыйныя рэйсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?