Амерыканскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа закруціў новы раман, піша The Daily Mail. 41-гадовы сэрцаед застаўся верны сваім густам: чарговая дзяўчына кіназоркі — бялявая мадэль.

Дзяўчыну завуць Эля Кавалец, і яна полька.

Фатаграфіі салодкай парачкі, зробленыя падчас нядаўняга спаткання Леа і Элі ў Нью-Ёрку, ужо распаўзліся па сеціве.

Паведамляецца, што акцёр ужо прадставіў сваю даму сябрам, некаторыя з іх далучыліся да парачкі за абедам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0