Згодна з апытаньнем, зладжаным Усерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі, найбольш сяброўскія адносіны ў Расеі на сёньня склаліся з Кітаем, якому аддалі свае сымпатыі 23% апытаных. На другім месцы апынулася Нямеччына — за яе аддалі галасы 17% апытаных. Ворагамі №1 у расейцаў на сёньня — ЗША і Грузія — так мяркуюць па 25% апытаных), на трэцяе месца патрапіла Ўкраіна (21%). У апанэнтах у Расеі ходзяць Вялікабрытанія, Польшча, краіны Балтыі ды іншыя дзяржавы. Беларусь у сьпісе ворагаў на 12‑м месцы з адным адсоткам галасоў рэспандэнтаў.

Апытаньне было зладжанае ў красавіку 2008 году. У 153 населеных пунктах у 46 абласьцях, краях і рэспубліках РФ апыталі 1600 чалавек.

Варта адзначыць, што паводле праведзенага ў 2006 годзе расейскім Левада‑Цэнтрам штогадовага апытаньня, Беларусі сымпатызавалі 47%. На другім месцы тады быў Казахстан — 33%, а сёлетні фаварыт — Кітай, — меў 24% галасоў і знаходзіўся на трэцім месцы. Тройку ворагаў Расеі складалі Латвія, Грузія і Літва — 46%, 44 і 42% адпаведна.

CП; ЯС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0