«Тым часам у гэтую суботу адбудзецца першы кінапаказ агучанага намі фільма ў кінатэатры!», — піша «Кінаконг» на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Добрыя дзеці не плачуць» — гэта нідэрландская драма пра дванаццацігадовую Акі, якая захварэла на лейкемію.
Паказ адбудзецца 21 мая а 16:00 у кінатэатры «Перамога».
Уваход вольны! Квіткі можна ўзяць бясплатна ў фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.
Вось трэйлер: