Беларускі касмічны IТ-праект трапіў у пяцёрку фіналістаў прэстыжнага конкурсу NASA. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Парка высокіх тэхналогій.

Нацыянальнае ўпраўленне па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) 22-24 красавіка прадставіла праграмістам і UI-дызайнерам, фізікам, матэматыкам, астраномам, інжынерам робататэхнікі магчымасць пошуку інавацыйных рашэнняў глабальных задач з выкарыстаннем адкрытага API.

Па рашэнні экспертаў NASA, беларускі IТ-праект Wake Up NEO…, закліканы выратаваць свет ад сутыкнення з астэроідам, трапіў у топ-25 найлепшых у катэгорыі People's choice і выйшаў у паўфінал. Галасаванне гледачоў, якое ішло тыдзень і скончылася ў 21.00 15 мая, але затым было падоўжанае яшчэ на 4 гадзіны, вывела беларусаў на пятае месца. Такім чынам, беларускі праект, атрымаўшы 5 688 галасоў, выйшаў у фінал.

Галоўны прыз конкурсу — магчымасць назіраць запуск касмічнага апарата з мыса Канаверал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0