Паліцыя Чыкага заявіла пра пачатак пошукаў спявачкі Шынейд О'Конар.
Тая паехала катацца на ровары каля 6 раніцы ў нядзелю ў мястэчку Уілмет, прыгарадзе Чыкага, і да гэтага часу не вярнулася.
У паліцыю паступіў званок аб яе знікненні. Той, хто тэлефанаваў, баяўся за яе жыццё.
Паводле дадзеных відавочцаў, спявачка не была апранутая ў звычайную вопратку для прагулкі: на ёй былі чорная куртка, чорныя скураныя штаны і швэдар.
Ірландцы Шынейд О'Конар 49 гадоў. У немалой ступені яе папулярнасці як спявачкі спрыяла выкананне песні Прынса Nothing Compares 2 You.