У мінскім парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў чатыры чалавекі застопарыліся на атракцыёне, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, усё скончылася добра. «Работнікі атракцыёну паставілі вышку і спусцілі вазок з людзьмі на зямлю», — сказаў Віталь Дэмбоўскі.

На месца здарэння выязджала аператыўная група ратавальнікаў, аднак дапамога супрацоўнікаў МНС не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?