Сёння кіраўніцтва непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўрачыста адзначыла польскае нацыянальнае свята - Дзень Канстытуцыі 3 траўня.

Кіраўніцтва “апазіцыйнага” Саюза палякаў Беларусі не афішавала сваю падрыхтоўку да свята. Як паведаміў актывіст арганізацыі – галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” Андрэй Пачобут, на мерапрыемства адмыслова быў запрошаны сенатар Рэчы Паспалітай Збігнеў Рамашэўскі. Ён правёў сустрэчы з Анжалікай Борыс і ў Генеральным консульстве Рэчы Паспалітай у Гродне.

Напярэдадні маршалак польскага сенату Багдан Барусевіч заявіў, што адной з галоўных умоваў папраўкі стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю з’яўляецца прызнанне афіцыйным Менскам кіраўніцтва Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

З нагоды Дня канстытуцыі трэцяга траўня ў Фарным касцёле Гродна а 19-й гадзіне будзе адпраўлена ўрачыстая імша з удзелам каталіцкай інтэлігенцыі Гродна, запрошаных гасцей з Польшчы і актывістаў Саюза палякаў Беларусі.

Вацлаў Галімскі, pahonia.promedia.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0