17.05.2016 / 16:29

ЕС пачаў будаўніцтва Трансадрыятычнага газаправода

У ЕС пачалося будаўніцтва Трансадрыятычнага газаправода (TAP). Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Еўракамісіі Маргарыціса Схінаса. У Салоніках сёння праходзіць афіцыйная цырымонія пачатку будаўніцтва газаправода.

Працягласць газаправода будзе больш за 800 км, ён звяжа Грэцыю і Італію праз Адрыятычнае мора і Балканы.

Па тэрыторыі Грэцыі пройдзе 550 км газаправода. У Мінэнерга Грэцыі лічаць, што дзякуючы газаправоду ў краіне будзе створана ад 8 да 10 тысяч новых працоўных месцаў, грэчаскія кампаніі змогуць удзельнічаць у працах і пастаўках будматэрыялаў. Грэцыя ўпершыню зойме месца на энергетычнай мапе рэгіёну.

TAP з'яўляецца канчатковым звяном Паўднёвага газавага калідора, які прадугледжвае будаўніцтва да 2019 года сістэмы газаправодаў TANAP-TAP ад азербайджанскага радовішча «Шах-Дэніз» праз Грузію, Турцыю, Грэцыю, Албанію на поўдзень Італіі.

У ЕК мяркуюць, што новы газаправод узмоцніць бяспеку энергетычнага забеспячэння паўднёвага ўсходу Еўропы. Інвестыцыі ў гэты праект складаюць звыш за 5,5 млрд еўра.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру