Усяго патроху66

Адзін з найвядомейшых пастановачных здымкаў

На пажарышчы Райхстагу фотакарэспандэнт лейтэнант Халдзей угаварыў знаёмага папазаваць на даху са сьцягам. Здымак зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.

На пажарышчы Райхстагу фотакарэспандэнт лейтэнант Халдзей угаварыў знаёмага папазаваць на даху са сьцягам. Здымак зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.

8 траўня ў Бэрліне адчынілася вялікая рэтраспэктыўная выстава найбуйнейшага савецкага фотажурналіста ХХ стагодзьдзя Яўгена Халдзея, прымеркаваная да гадавіны заканчэньня вайны. Менавіта Халдзей зрабіў хрэстаматыйнае фота савецкага жаўнера, які ўсталёўвае чырвоны сьцяг на даху Райхстага.

Здымак быў зроблены 2 траўня 1945 году. Халдзей ішоў па цэнтры Бэрліна у кірунку Райхстага. Тры гадзіны раней апошні галоўнакамандуючы нямецкай сталіцы абвясьціў пра капітуляцыю, аднак асобныя сутычкі яшчэ працягваліся.

На пажарышчы Райхстагу 28‑гадовы фотакарэспандэнт у чыне лейтэнанта сустрэў знаёмага і ўгаварыў яго папазаваць на даху са сьцягам. Да іх далучыліся яшчэ два чырвонаармейцы. Халдзей адзьняў усю стужку — 36 кадраў. Адзін зь іх, у разнастайных варыянтах, зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.

Пасьля вайны Халдзей як габрэй трапіў пад кампанію барацьбы «зь бязроднымі касмапалітамі». Толькі ў 1991 годзе бэрлінскі мастак Эрнст Фолянд выпадкова сутыкнуўся ў Маскве з фатографам і апублікаваў альбом зь ягонымі здымкамі.

Халдзей увогуле ня быў мастаком‑пастаноўшчыкам, ён адлюстроўваў найважныя падзеі. На працягу 60 гадоў фатограф рабіў дакумэнтальна сьціплыя, але бліскучыя фатаздымкі, аднак свой самы вядомы здымак ён перарабляў ня раз.

Яшчэ ўначы, правёўшы здымкі ў Райхстагу, Халдзей вылецеў у Маскву. Тады на фатаздымку, упершыню надрукаваным 13 траўня 1945 году ў прафсаюзным часопісе «Огонёк», першапачаткова была сфальшаваная адна дэталь. У сапраўднасьці ў чырвонаармейца, які падаваў сьцяг, на абедзьвюх руках былі гадзіньнікі, скрадзеныя з бэрлінскай крамы.

Як пазьней прызнаўся Халдзей, на адным з нэгатываў з дапамогай іглы ён саскроб гадзіньнік з правай рукі таго вайскоўца. На наступнай вэрсыі фатаздымку ў небе раптам зьявіліся цёмныя навальнічныя аблокі. На апошняй вэрсіі паказаўся новы сьцяг, які драматычна разьвіваўся на ветры.

Хоць 1 і 2 траўня 1945 году яшчэ як мінімум тры савецкія вайсковыя фатакоры фатаграфавалі жаўнераў са сьцягамі ў Райхстагу й на ягоным купале, першынства дасталося Халдзею. Пазьней, калі яго пыталі пра апрацоўку здымка, ён адказваў сьцісла:

«Гэта добры фатаздымак і гістарычна значны. Наступнае пытаньне, калі ласка».

У часы пагромаў Халдзей страціў маці й дзеда, у вайну — бацьку й трох сясьцёр. Па вайне страціў працу.

Яго выгналі з агенцтва ТАСС у 1948 годзе, абвінаваціўшы ў «нізкім узроўні адукацыі» і недастатковай «палітычнай граматнасьці», аднак сам ён тлумачыў сваё звальненьне тым, «што я габрэй».

Халдзей нават на схіле гадоў заставаўся апантаным фатографам. Майстра жыў у Маскве ў аднапакаёўцы, якая адначасова служыла яму студыяй для друку фатаздымкаў.

Антон Тарас паводле NEWSru.com

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць