Народны артыст СССР, а цяпер дэпутат Дзярждумы РФ Іосіф Кабзон, які падтрымаў анексію Крыма, успомніў, што нарадзіўся ва Украіне і заявіў, што паехаў бы на «Еўрабачанне-2017», калі б не санкцыі, піша РІАН.

Reuters

Reuters

«Я ж пад украінскімі санкцыямі. Але я б не спалохаўся, я б паехаў, вядома, калі б санкцыі з мяне знялі», — сцвярджае Кабзон.

Пры гэтым ён заявіў, што Украіна — яго радзіма і ён гатовы спяваць на ўкраінскай мове.

Паведамляецца, што адправіць на конкурс 2017 года Кабзона напярэдадні прапанаваў дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін. Пры гэтым камуніст заклікаў байкатаваць шоу, калі Кіеў забароніць яму ўезд.

Нагадаем, Іосіф Кабзон у лютым мінулага года заявіў, што рады аказацца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, звязаным з анексіяй Крыма і агрэсіяй на Данбасе. Сам Кабзон выступаў у акупаваных Данецку і Луганску. Як вядома, СБУ забараніла ўезд ва Украіну цэламу шэрагу расійскіх артыстаў, якія падтрымалі анексію Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0