Падчас акцыі было раздадзена больш за 200 асобнікаў улётак з заклікам да забароны абортаў. Апрача таго, плякат, які актывісты трымалі на працягу амаль гадзіны, пабачылі сотні жыхароў Докшыц і Докшыцкага раёну. Праз паўтары гадзіны пасьля пачатку акцыі да актывістаў падышоў міліцыянт і загадаў зьнішчыць плякат.
Гаворыць арганізатар акцыі Кастусь Шыталь:
«Гэта наша пазыцыя як грамадзянаў і вернікаў. Гэта не палітыка. Народ рэагаваў па‑рознаму. Хтосьці падтрымліваў, хтосьці сьмяяўся, хтосьці здымаў на фотакамэры мабілак. Але, калі ўлічваць тое, што ў Докшыцкім раёне ніколі нічога падобнага не адбывалася, думаю, розгалас будзе вельмі вялікі, бо нас бачылі ня толькі жыхары Докшыц, але і жыхары многіх вёсак і мястэчак Докшыччыны, якія прыехалі на рынак.