Літаратура88

Наста Кудасава перарвала «маўчанне паэтаў»

Сем абзацаў пра зборнік «Маё невымаўля» ад Анатоля Івашчанкі.

Здаецца, да існай сітуацыі ў вершаскладанні зноў дарэчы дапасаваць выраз маўчанне паэтаў. Папросту кажучы, за апошнія гады два мне ў рукі не трапляла кніга вершаў, якую хацелася б параіць сябру ці сяброўцы (вядома ж, праз вузкасць майго кругагляду). У гэтым стараюся не бачыць чагосьці фатальнага. Мажліва, колькасць — на гэтым вітку стужкі Мёбіуса — пачала нарэшце пераходзіць у якасць. Мажліва, паэты змаўкаюць, разумеючы, што не могуць тут-і-цяпер сказаць чагосьці новага. Хтосьці бачыць прычыну ў тым, што калі гавораць гарматы, музы змаўкаюць (хаця сітуацыя на ўкраінскім літаратурным полі гаворыць пра адваротнае). Хтосьці следам за Тэадорам Адорна цвердзіць, што пісаць вершы пасля Асвенціма (чытай пасля Данбасу) — барбарства. Здаецца, такія тлумачэнні з вуснаў саміх аўтараў гучаць як самаапраўданні ці самасуцяшэнні…

Калі абнаўляеш фрэндстужкі і гартаеш перыёдыку, складаецца ўражанне, што змоўкла сярэдняе пакаленне. А старэйшае зноў адчула сябе ў кантэксце. (Пра наймаладзейшае — прамаўчу.) Вядома ж, не маецца на ўвазе, што кожны, хто тут-і-цяпер піша вершы, — нікчэмны графаман. Так, крытычная маса слабых кнігаў і ў лепшыя для паэзіі часы была большай за добрыя, але наяўны дысбаланс шлаку і паэзіі надзвычайны.

На гэтым тле зусім свежая кніга Насты Кудасавай бачыцца выратавальнай ніткаю Арыядны.

Не буду ладзіць разбораў паэтыкі, вылучаць стрыжнёвыя тэмы, шукаць канцэпты. Пакіну ўсё гэта ўдумліваму даследніку. Дзялюся радасцю ад выхаду проста добрай (не выдатнай, не выбітнай — добрай!) кнігі. Якую не сорам параіць сябру ці сяброўцы. Якая ўстаўляе.

Адзначу пачуцце меры ў гукапісе. І пачуцце густу ў цытаваннях.

Вершы Насты як глыток паветра для нырца па жэмчуг — хуткі і глыбокі. Акурат такі, каб паспець скласці восем радкоў. Гэта сярэдні памер Насціных вершаў, памер, велікаваты для допісу ў ФБ і малаваты (мала ваты) для тоўстага часопіса… Гэта вершы-сугестыі, дзе інтуіцыя ёсць творчым метадам, дзе адкрыццё робіцца праз аксюмаран, на мяжы фолу.

…проста верасень гладзіць жалуды па галовах,
зняўшы душаў капелюшы.
я з усіх чалавечых і рыбіных моваў
помню толькі «люблю» і «пішы».
быццам дзесьці пад скурай прарыў цеплатрасы
вострым кіпнем балючага «ты».
быццам восень мая зараз кінецца з часу,
як на бераг — ад шчасця — кіты…

«Маё невымаўля» — голас Паэзіі, які прарваўся з лабірынту маўчання.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць