Нарвежскі фонд «Дом правоў чалавека» даслаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, рэзка асудзіўшы рашэнне Мінскага гарвыканкаму аб адмове ў рэгістрацыі на тэрыторыі Мінска рэдакцыі газеты «Наша ніва». Фонд таксама заклікаў беларускія ўлады даць «НН» магчымасць зноў распаўсюджвацца праз пошту і прадавацца ў кіёсках.

У пасланні падкрэсліваецца, што, паводле беларускага заканадаўства, нельга адмовіць газеце ў рэгістрацыі юрыдычнага адрасу з прычыны таго, што галоўны рэдактар быў за кратамі. «Наша ніва» - гэта адна з апошніх незалежных газет, якія выдаюцца на беларускай мове, - падкрэсліваецца ў лісце. - Незалежныя медыя і журналісты знаходзяцца пад пастаянным уціскам у Беларусі, і сітуацыя з «Нашай нівай» - чарговы прыклад гэтага».

Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы міжнародная арганізацыя «Freedom House» абнародавала штогадовы агляд становішча СМІ ў свеце: згодна з яго вынікамі, Беларусь знаходзіцца на 185 месцы са 194-х дзяржаў свету паводле свабоды мас-медыя, - паведаміла Радыё «Свабода». Яшчэ горшыя ўмовы для дзейнасці СМІ, на думку аўтараў дакладу, ва Узбекістане, Зімбабвэ, Эрытрэі, Бірме, Кубе, Лівіі, Туркменістане і Паўночнай Карэі.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0