Амерыканскі пісьменнік Джордж Марцін, аўтар серыі кніг «Песня лёду і полымя», па матывах якой здымаецца серыял «Гульня тронаў», распавёў, чаму ён «забівае» сваіх герояў. Пра гэта паведамляе Time.

westeros.org

westeros.org

Па словах рэдакцыі выдавецтва, пасля ўсіх сезонаў серыяла яго прыхільнікі павінны былі прывучыць сябе не прывязвацца да герояў, таму што сцэнарысты даволі часта іх «забіваюць». Аднак смерць Джона Сноў у пятым сезоне стужкі стала сапраўдным шокам для гледачоў.

Вядома, што ў шостым сезоне герой Кіта Харынгтана вярнуўся да жыцця, праўда, гэта не азначае, што ў наступным забітыя героі могуць уваскрасаць.

Джордж Марцін адзначыў, што нават пісьменнік-фантаст павінен у некаторых выпадках прытрымлівацца праўды. Па словах пісьменніка, усім вядома, што людзям уласціва паміраць, і гэтага мы ніяк не пазбегнем. Персанажы кніг і фільма таксама павінны быць схільныя да смерці, калі гаворка ідзе пра праўдзівае мастацтва.

Марцін таксама прызнаўся, што яму вельмі складана «забіваць» герояў сваіх кніг, аднак справядлівасць часам патрабуе смерці і галоўных герояў, а не толькі другарадных персанажаў. У завяршэнні размовы пісьменнік адзначыў, што вучыцца думаць, што яго герояў забіваюць іншыя героі, а не ён сам. Гэта азначае, што Марцін цалкам здымае з сябе адказнасць, падпарадкоўваючыся логіцы развіцця сюжэту літаратурнага твора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0