Reuters.com

Reuters.com

Вобласць нестабільнасці вакол СНД пашыраецца. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сёння перад Садружнасцю узнікаюць новыя выклікі, якія патрабуюць салідарнага, сумеснага рэагавання. «Вобласць нестабільнасці вакол нас, на жаль, пашыраецца. Прыходзіцца канстатаваць размыванне механізмаў як міжнароднай, так і рэгіянальнай бяспекі.

Асобныя замежныя палітычныя сілы дэманструюць вяртанне да блокавага мыслення часоў «халоднай вайны».

У наяўнасці спробы ўцягвання цэлых рэгіёнаў у супрацьстаяньне і новую гонку ўзбраенняў. Для нас гэта абсалютна непрымальна», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на міграцыйную абстаноўку, якая пагаршаецца, на тое, што ў выніку нестабільнасці на Блізкім Усходзе сапраўдную гуманітарную катастрофу перажывае Еўропа. Пры гэтым кіраўнік краіны канстатаваў, што такая праблема існуе вельмі даўно, у прыватнасці, Беларусь вырашае яе не менш за 10 гадоў.

«Мы з гэтым пастаянна змагаемся. Дарэчы, за гэта нам ніхто не плаціць», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы з гэтай праблемай знаёмыя даўно, у нас ёсць пэўны вопыт работы ў гэтым напрамку, але ў адзіночку Беларусь, у тым ліку і матэрыяльна, справіцца не можа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?