10.05.2008 / 14:15

На Дзень Перамогі Мілінкевіч сустрэўся з прэзыдэнтам Францыі 46

Гаворка ішла аб эўрапейскай палітыцы ў адносінах да Беларусі. Ад 1 ліпеня Францыя будзе старшыняваць у Эўрасаюзе, і ад яе будзе залежаць замежная палітыка Саюзу. Мілінкевіч прапанаваў, каб эўрапейцы вялі дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых дванаццаці ўмоваў Эўрасаюзу.

Гаворка ішла аб эўрапейскай палітыцы ў адносінах да Беларусі. Ад 1 ліпеня Францыя будзе старшыняваць у Эўрасаюзе, і ад яе будзе залежаць замежная палітыка Саюзу. Мілінкевіч прапанаваў, каб эўрапейцы вялі дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых дванаццаці ўмоваў Эўрасаюзу.

Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пра сваю сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.

— Ці задаволены вы размоваю зь Нікаля Сарказі і што дасьць гэтая сустрэча?

— Я вельмі задаволены сустрэчай. Яна была шчырай, адкрытай, вельмі канкрэтнай. Францускі прэзыдэнт даволі добра ведае сытуацыю ў Беларусі. Ад 1 ліпеня Францыя будзе старшыняваць у Эўрасаюзе, і безумоўна, ад краіны, якая зьяўляецца старшынём Эўрасаюзу на паўгоду, вельмі многа залежыць у замежнай палітыцы Саюзу. Францыя хацела б мець ініцыятывы адносна Беларусі, якія паспрыялі б дэмакратызацыі нашай краіны.Я прапанаваў дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых дванаццаці ўмоваў Эўрасаюзу.

Я гаварыў пра тое, што вельмі важна працягваць дыялёг, нягледзячы на выпадкі такой нечаканай рэпрэсіўнасьці ўлады, якія адбыліся ў сакавіку, бо альтэрнатывы дыялёгу няма, і калі пабудаваць «бэрлінскі мур» між намі і ЭС, гэта прывядзе да паслабленьня беларускай незалежнасьці. Я прапанаваў дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых дванаццаці ўмоваў Эўразьвязу. І перш за ўсё прапанаваў пачаць з вызваленьня палітвязьняў, свабоды СМІ і падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў, каб яны мелі значна больш дэмакратычную практыку, чым раней. Такія былі прапановы. Акрамя таго, мы гаварылі пра дапамогу вольным мэдыям у Беларусі, рэпрэсаваным, а таксама грамадзянскай супольнасьці.

* * *

Гэта ня першая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Нікаля Сарказі. Былы кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году А. Мілінкевіч сустракаўся ў Марсэлі зь Нікаля Сарказі восеньню 2006 году, калі той быў міністрам унутраных спраў Францыі.

Аляксандар Мілінкевіч падчас цяперашняга візыту ў Францыю сустракаўся зь міністрам замежных спраў Бэрнарам Кушнерам, францускімі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, прадстаўнікамі СМІ.

8 траўня А. Мілінкевіч разам з кіраўніцай Камітэту дапамогі рэпрэсаваным Інай Кулей браў удзел ва ўрачыстасьцях у Парыжы, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

Паводле А. Мілінкевіча, галоўная мэта ягонага візыту — актывізаваць пазыцыю Францыі і канкрэтызаваць дзейнасьць Эўразьвязу ў Беларусі. Францыя з 1 ліпеня пяройме функцыі старшынства ў Эўразьвязе.

Раней Нікаля Сарказі заяўляў, што «Эўропа павінна зьмяніць сваё стаўленьне да праблемы Беларусі, недастаткова проста маральных жэстаў, неабходна палітычная абарона Беларусі». Паводле спадара Сарказі, «у Беларусі няма свабоды і дэмакратыі, улада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народу».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лохторат / Адказаць
10.05.2008 / 14:26
М'сье же ман сі па сі жур! (С) :-) (rolf)
0
гарадзенец / Адказаць
10.05.2008 / 14:55
Выдатна, што незалежную - сапраўды незалежную Беларусь прымаюць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.
0
Актывіст / Адказаць
10.05.2008 / 15:35
Уж не занадта ўжываць словазлучэнне "нацыянальны лідар" у дачыненні да Мілінкевіча? А ці падымаў Мілінкевіч праблему таго, што беларусам не жадаюць зніжаць кошт віз? Чым тлумачыцца палітыка ЕС, калі кошт для расейцаў у 2 разы меньшы, чым для беларусаў? Ці было хоць слова сказана аб татальнай русіфікацыі, аб рызыкі ўваходжання Беларусі ў склад РФ, аб магчымасці правядзення саюзнага рэферэндума пад час т.зв. "парламенціх выбараў"? Аб якім дэалогу з уладай шла размова?
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру