Намеснік кіраўніка Мінкамсувязі Расіі Аляксей Волін не бачыць палітычнага падтэксту ў звальненні рэдактараў холдынгу РБК, заявіўшы, што Лізавету Асяцінскую, Рамана Баданіна і Максіма Солюса звольнілі «за ідыятызм».
«Калі менеджмент, па сутнасці справы, ніякіх зменаў у эканоміцы прадпрыемства не прыводзіць і звальняецца за ідыятызм, знайсці палітыку самая мілая справа. Таму што гэта з'яўляецца выдатным выратаваннем ад абвінавачванняў у некампетэнтнасці і непрафесіяналізме ў сваёй працы», — заявіў Волін.
Былая шэф-рэдактар холдынгу Лізавета Асяцінская ўпэўненая, што прычынай звальнення галоўнага рэдактара газеты РБК Максіма Солюса, галоўнага рэдактара інтэрнэт-рэдакцыі Рамана Баданіна і яе самой было незадаволенасць Крамля інфармацыйнай палітыкай холдынгу.
«Ніякай эканамічнай падаплёкі ва ўсім тым, што адбылося няма, а ёсць менавіта тое, пра што пішуць цяпер пра нас у розных СМІ», — напісала яна ў «Фэйсбуку» некалькі дзён таму. Пазней у інтэрв'ю Financial Times Асяцінская звязала звальненне рэдактараў з публікацыяй «панамскіх дакументаў».
Пасля публікацыі «панамскага дасье» яна папрасіла журналістаў «капаць» справу аб афшорах сябра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Сяргея Ралдугіна, што дапамагло парталу нарасціць трафік.
Як паведамлялася, шэф-рэдактар расійскага медыяхолдынга РБК Лізавета Асяцінская, галоўны рэдактар інфармагенцтвы РБК Раман Баданін і галоўны рэдактар газеты РБК Максім Солюс былі звольненыя з займаных пасадаў 13 мая.