Сенатар ад Омскай вобласці Алена Мізуліна заявіла, што «ямачны» рамонт дарог павінен быць заканадаўча забаронены. Гэтую заяву сенатар зрабіла падчас візіту ў расійскі Омск, дзе яна праінспектавала стан некалькіх адрамантаваных дарог.

«Мяркую, «ямачны» рамонт трэба забараніць на заканадаўчым узроўні. Гэта — грошы, выкінутыя ў трубу. Адзіныя, хто выйграў ў гэтай сітуацыі — чыноўнікі, для якіх ямачны рамонт дарог застаецца велічэзнай спакусай: хутка залатаў яму і даў справаздачу», — заявіла Мізуліна.

Па словах сенатара, у ходзе інспекцыі былі заўважана «залатванне ям плошчай 2 на 3 метры». Тады як падобны рамонт дарог, па словах Мізулінай, можа быць прымальны толькі для ям 10 на 10 см.

Мізуліна паабяцала асабіста пракантраляваць выкананне рамонтных работ на дарогах пасля жывой лініі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 14 красавіка. У ходзе лініі жыхарка Омска паскардзілася прэзідэнту на тое, што праз дрэнныя дарогі «машыны ламаюцца, колы адвальваюцца», а ўлада ніяк не рэагуе на просьбы гараджан аб рамонце дарог.

Пасля прамой лініі мэру Омска абласной пракуратурай было вынесена папярэджанне ў сувязі з парушэннямі пры ўтрыманні дарог. Таксама ўлады абяцалі адрамантаваць гарадскія дарогі ў кароткія тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?