У Новалукомлі затрыманы 67-гадовы мужчына, які ў аддзяленні банка падабраў 200 даляраў, упушчаных жанчынай, якая стаяла наперадзе.
З заявай аб знікненні валюты ў міліцыю звярнулася 76-гадовая жыхарка Навалукомля. Раніцай 16 мая жанчына пайшла ў банк, каб купіць даляры. Пры пераліку валюты яна не заўважыла, як упусціла частку грошай. Выявіўшы нястачу 200 даляраў, пенсіянерка адразу ж звярнулася да работнікаў банка.
Выявіць чалавека, які падабраў купюры, міліцыі ўдалося з дапамогай вывучэння запісу з камер відэаназірання, усталяваных у памяшканні банка.
Як высветлілася, у чарзе за пенсіянеркай стаяў мужчына, які заўважыў грошы, падабраў іх і адразу выйшаў, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама са спасылкай на намесніка начальніка Чашніцкага РАУС Андрэя Любезнага.
У той жа дзень па прыкметах міліцыянтамі быў затрыманы 67-гадовы мясцовы жыхар. Пенсіянер прыйшоў у аддзяленне іншага банка, каб абмяняць даляры на беларускія рублі. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК (крадзеж).