У Расіі маюць намер зарэгістраваць гандлёвыя маркі «Джамала 1944» і «JAMALA 1944» для вытворчасці адзення, напояў, стварэння турыстычнага агенцтва па арганізацыі экскурсій у Крым і музычных школ.

telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

Пра гэта паведаміў прэзідэнт расійскай Першай патэнтнай кампаніі (ППК) Анатоль Аронаў.

«Мы склалі заяўку на таварны знак нашага кліента — для адзення, галаўных убораў, напояў, а таксама для турагенцтва — арганізацыя і правядзенне тураў, а таксама стварэнне музычных школ», — сказаў Аронаў.

Паводле яго слоў, «гэтыя хлопцы хочуць адкрыць маленькае турыстычнае агенцтва для працы ў Крыме, а таксама хочуць звязацца з пераможцам «Еўрабачання-2016», каб атрымаць дазвол на выкарыстанне яе імя».

Пры гэтым Аронаў прадэманстраваў адпаведныя заяўкі на дзяржаўную рэгістрацыю абазначэння ў якасці таварнага знака, знака абслугоўвання ў РФ — «Джамала 1944» і «JAMALA 1944».

Аронаў паведаміў, што яго кліентам з'яўляецца грамадзянін Цярэшчанка Барыс Віктаравіч.

Паводле яго слоў, кліент хоча легальна працаваць на тэрыторыі РФ і не мець праблем з расійскімі праваахоўнымі органамі.

Аронаў вядомы ў Расіі спробамі арганізаваць «Туры ў Наваросію», а таксама ініцыятывамі па стварэнні клуба для былых зняволеных «Уладзімірскі цэнтрал» і бараў «ДНР» і «ЛНР» — для выхадцаў з акупаваных частак Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?