Сёння ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» правялі свае трэніроўкі тыя, ад каго залежыць жыццё пасажыраў і захаванасць тэхнікі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі ў аэрапорце або ў зоне яго адказнасці — аварыйна-выратавальныя службы. Яны тушылі агонь, перасоўвалі няспраўны лайнер, ратавалі пасажыраў.
«Як у жыцці!» — пракаментаваў адзін з кіраўнікоў вучэнняў, калі ў пажарнай машыны пад час тушэння вучэбнага пажару лопнуў шланг.