Старшакласніца з Вашынгтона атрымала 10 тысяч даляраў за тое, што вярнула згубленае шчаня гаспадару, якім аказаўся прэс-сакратар былога спікера палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Джона Бэйнера, паведамляе wusa9.com.

wusa9.com

wusa9.com

18-гадовая Рашыда Сміт знайшла шчаня каля станцыі метро і ўзяла яго дадому.

Як высветлілася пазней, 4-месячнага бастан-тэр'ера па мянушцы Мэгі шукалі гаспадары — Майкл Стыл і яго жонка. Яны абяцалі выплаціць 10 тысяч далаяраў таму, хто знойдзе іх гадаванца, якога раней скралі з іх машыны, разбіўшы шыбу.

Адразу пасля таго як Рашыда ўбачыла па тэлебачанні аб'яву пра знікненне Мэгі, яна вярнула шчаня гаспадарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0