Экс-міністр замежных спраў Польшчы і былы кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі заявіў, што Украіне эканамічна нявыгадныя Крым і Данбас.

Reuters

Reuters

У размове са шведскім выданнем «Svenska Dagbladet» Сікорскі адзначыў, што Украіна, на яго думку, павінна засяродзіцца на тым, каб дамагчыся поспеху на тых 90% тэрыторыі краіны, якія яна кантралюе.

«Частку тэрыторый Украіна страціла — гэта Крым і Данбас. Але гэтыя рэгіёны былі стратнымі. У Крыме жыве шмат пенсіянераў, а ў Данбасе — стратная прамысловасць», — падкрэсліў Радаслаў Сікорскі, які адначасова прызнаў, што страта Данбаса стала балючым досведам для Украіны.

«Вядома, любой краіне балюча, калі гаворка ідзе пра страту сваіх тэрыторый», — сказаў былы міністр замежных справаў Польшчы.

Ён дадаў, што «нават калі заўтра Данбас па ўзмаху чароўнай палачкі вернецца ва Украіну, яго рэінтэграцыя і аднаўленне будуць Украіне не пад сілу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?