iihf.com
Дзеючы чэмпіён свету Канада разграміла Швецыю з лікам 6:0, а Расія выйграла ў Германіі — 4:1.
Раней у паўфіналы выйшлі Фінляндыя (Данія, 5:1) і ЗША (Чэхія, 2:1, па булітах).
У суботу сустрэнуцца:
ЗША — Канада (16:15), Расія — Фінляндыя (20:15).
***
Нагадаем, што зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце свету 12-е месца (6-е ў групе), атрымаўшы дзве перамогі і прайграўшы пяць гульняў.