26 траўня ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, вул. Старавіленская, 6) адбудзецца прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі».

Падзеі ў творы адбываюцца ў Полацку ў дзвух часавых вымярэннях – 20-ыя гады ХХ ст. і пачатак ХХІ ст. Сярод галоўных герояў: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Вацлаў Ластоўскі, полацкія «маладнякоўцы».

У прэзентацыі возмуць удзел: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Вольга Акуліч, Уладзіслаў Ахроменка, Валер Булгакаў, Пятро Васючэнка, Віталь Воранаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Максім Клімковіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Сяргей Тарасаў.

Пачатак а 19-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0