20.05.2016 / 15:23

«Ламберсэксуал і даярка». Выйшаў першы мульцік з серыі сатырычнай паэзіі 3

Злабадзённы анімацыйны фільм «Ламберсек і даярка» з’явіўся ў сеціве. Аўтар-аніматар роліка – мастак Анатоль Тадорскі, сатырычны верш аўтарства Улада Пятніка агучыў Уладзіслаў Бубен, ды-джэй і літаратар.

Гэта не першая супраца творцаў – раней Анатоль Тадорскі рабіў анімацыю для твораў Улада Бубена Our Way to Nowhere i The Flight for Freedom (з альбома для шведскай Studio Total, добра вядомай беларусам акцыяй з медзведзянятамі). Аўтары пакуль не вызначыліся з дакладнымі планамі на серыю анімацыі, але вядома, што патэнцыял творчай суполкі сягае некалькіх дзясяткаў ролікаў і стваральнікі адкрытыя для прапановаў па супрацы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лявон / Адказаць
20.05.2016 / 15:51
Клас! Дзякуй вялікі!)
0
Бошітунмай / Адказаць
20.05.2016 / 19:34
Напрыканцы мэлодыя грае з кінастужкі "Ігла", так і здаецца, што жаночы голас за кадрам скажа: "Мы хацім расказаць вам історію аб адном челавеке, каторый всегда опаздывает" і з'явіцца Моро - Віктар Цой!
0
Дзед Талаш / Адказаць
20.05.2016 / 23:03
Выдатна. Адразу відаць брацкі беларускі почырк.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру