У Крыме абясточаны шэраг буйных гарадоў, у тым ліку Сімферопаль, Севастопаль і Феадосія. Пра гэта паведаміў губернатар Севастопаля Сяргей Меняйлаў.
Паводле папярэдніх дадзеных, гарады засталіся без святла з-за збою на лініі электраперадач. «Інтэрфакс» таксама паведамляе пра адключэнне электрычнасці ў Еўпаторыі і Джанкоі. У Сімферопалі не працуюць святлафоры, стаяць тралейбусы.
Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак паабяцаў аднавіць энергазабеспячэнне ў Крыме ў бліжэйшы час.
Нагадаем, на днях было завершана будаўніцтва энергамоста, які злучыў Крым з ЕЭС. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў да 2018 года правесці мадэрнізацыю энергасістэмы Крыма, якой не было з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Па яго словах, ужо вядзецца будаўніцтва дзвюх электрастанцый у Сімферопалі і Севастопалі.