Клуб «Залатая шпора» запрашае 18-19 чэрвеня на фестываль, прысвечаны гісторыі і культуры беларускіх земляў пачатку 19 стагоддзя.
Тут і ніжэй фота: uxmuander.livejournal.com
У 1812 годзе тысячы ўраджэнцаў Віленшчыны, Міншчыны, Гарадзеншчыны і Беласточчыны пайшлі служыць у армію Вялікага княства Літоўскага, якое на некалькі месяцаў адрадзілася дзякуючы вызваленню беларускіх земляў ад маскоўскага панавання.
Менавіта гэтым падзеям будзе прысвечаны фэст, які спалучыць «жывы» аповед пра ваенныя падзеі таго часу з балямі, народнымі танцамі, гульнямі і песнямі.
Гледачы ўбачаць сапраўдныя кавалерыйскія атакі і джыгітоўку, змаганне пяхоты абедзвюх армій, змогуць запісацца ў армію таго ці іншага боку ці пагандлявацца на беларускім кірмашы 19 стагоддзя.
Ахвотныя змогуць узяць урокі фехтавання і бальных танцаў, пакатацца на кані і на брычцы, пачаставацца стравамі тагачаснай літоўскай кухні.
Рэпартаж «Мінск-ТБ» пра фэст «Залатая шпора» у 2015 годзе.
Падрабязны расклад гістарычнага свята даступны на сайце клуба spur.by.