20.05.2016 / 17:43

У Турцыі прыняты закон аб пазбаўленні дэпутатаў недатыкальнасці 1

Парламент Турцыі адобрыў законапраект аб магчымасці пазбаўлення дэпутатаў недатыкальнасці. Яго падтрымала большасць заканадаўцаў (376 чалавек з 550).

Закон набудзе моц пасля таго, як яго падпіша прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган, які ўжо назваў гэтае рашэнне дэпутатаў гістарычным.

«Мой народ не хоча бачыць вінаватых у чым-небудзь заканадаўцаў у гэтым парламенце, асабліва тых, хто падтрымлівае сепаратысцкую тэрарыстычную арганізацыю», — сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт меў на ўвазе членаў пракурдскай Народнай Дэмакратычнай партыі, якую ён лічыць часткай забароненай у краіне Рабочай партыі Курдыстана.

У сваю чаргу члены партыі заявілі, што прыняты закон накіраваны на тое, каб прыбраць іх і іншых прадстаўнікоў апазіцыі з парламента.

Перамір'е паміж РПК і турэцкім урадам было парушана ў ліпені мінулага года.

У красавіку гэтага года Эрдаган заклікаў улады краіны пазбаўляць грамадзянства памагатых тэрарызму.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ladzimir / Адказаць
21.05.2016 / 07:54
Такія законы павінны быць прыняты ва ўсім свеце. Усе павінны быць роўныя перад законам. Ды яны і існуюць ва многіх развітых краінах. Недатыкальнасць дэпутатў толькі ў дыктатарскіх і фашысцкіх дзяржавах, каб пад лічынай дэпутатства, можна было чыніць безнаканую ўседазволенасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру