У панядзелак з раніцы незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» заявіла аб сваім байкоце парлямэнцкіх выбараў.

«Мы адмаўляемся ўдзельнічаць у выбарах, бо ўжо сёньня абсалютна відавочна, што яны зьяўляюцца фарсам. Замест удзелу мы прапаноўваем актыўную форму байкоту, то бок мы будзем заклікаць людзей да таго, каб яны ня ішлі на выбарчыя ўчасткі, а выходзілі на плошчу Каліноўскага. Для мяне відавочна, што ніводзін дэмакратычны кандыдат не атрымае мандат дэпутата палаты, а калі і атрымае, то толькі з асабістага дазволу Лукашэнкі. Задача «Маладога фронту» на дадзеным этапе – гэта ўздым пратэстнага настрою ў грамадзтве», – кажа лідэр «МФ» Зьміцер Дашкевіч..

Нагадаем, што раней зь ініцыятывай байкоту парлямэнцкіх выбараў выступіла «Хартыя-97».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?