20.05.2016 / 20:04

Украіна пачынае рэформу сектара абароны для ўступлення ў НАТА

РНБА зацвердзіла Стратэгічны абаронны бюлетэнь. Украіна пачынае рэальную перабудову сектара абароны і бяспекі для ўступлення ў НАТА.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Прапанаваны праект з'яўляецца фактычным пачаткам рэальнай перабудовы сектара абароны і бяспекі для ўступлення ў НАТА. Гэта не азначае, што цяпер прымаецца рашэнне аб уступленні. Безумоўна, мы застаёмся ў сферы нашых міжнародных абавязацельстваў, але гэта той рубікон, які пераходзяць украінскія УС і сектар абароны і бяспекі для канчатковага пераводу на стандарты НАТА», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, вынікам ваеннай рэформы павінна стаць стварэнне па прынцыпах і стандартах НАТА вельмі добра аснашчаных сучасным узбраеннем, тэхнікай, аб'яднаных сіл абароны.

Як сведчаць вынікі апытання, уступленне Украіны ў НАТА падтрымліваюць 44% украінцаў. Супраць выступаюць 27%, яшчэ 11% заявілі, што не прымалі б удзелу ў рэферэндуме па гэтым пытанні наогул. 18% апытаных не могуць адказаць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру