20.05.2016 / 22:10

У Польшчы падпісаны закон аб забароне прапаганды камунізму 13

Будуць перайменаваныя 1300 вуліц, назвы якіх звязаныя з камунізмам.

twitter.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 20 мая падпісаў закон аб забароне прапаганды камунізму. У будучым годзе з грамадскай прасторы ў Польшчы павінны знікнуць назвы, звязаныя з камунізмам.

1 красавіка гэтага года польскі Сейм прыняў адмысловы закон аб забароне прапаганды камунізму. Дэпутат кіруючай партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Краеўскі заяўляў, што прыняцце гэтага закона стане сімвалічным заканчэннем камунізму ў Польшчы. Ён нагадаў, што ў польскіх гарадах назвы 1300 вуліц звязаныя з камунізмам. Краеўскі называў вуліцы імя Фелікса Дзяржынскага, Чырвонай Арміі, Ванды Васілеўскай, Марцэлія Навоткі.

Пасля падпісання закона прэзідэнтам у органаў мясцовага самакіравання будзе 15 месяцаў на тое, каб правесці грамадскія кансультацыі, якія тычацца перайменавання вуліц. У выпадку праблем з інтэрпрэтацыяй назваў органы мясцовага самакіравання могуць звярнуцца ў Інстытут нацыянальнай памяці.

Варта адзначыць, што закон не тычыцца помнікаў, абеліскаў і мемарыяльных дошак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гость / Адказаць
20.05.2016 / 22:24
А как красная армия, освобождавшая Польшу, связана с коммунизмом?
0
ales' / Адказаць
20.05.2016 / 22:48
Гость, красная армія двойчы акупавала Польшу .першы раз разам зГітлерам у1939 другі раз з1944 па 1991
0
Янка / Адказаць
20.05.2016 / 23:47
Гость, таксама як і Вермахт связаны з нацызмам.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру