Паблік MDK Укантакце ў Расіі заблакаваны. Гэта было зроблена па рашэнні судоў.

Як было абвешчана ў часе апошняга пасяджэння, у кожным з 695 альбомаў пабліку ўтрымліваецца па 400—600 фотаў парнаграфічнага характару, якіяі могуць паўплываць на псіхічнае здароўе дзяцей. Таксама ў супольнасці апублікаваныя тэксты з ненарматыўнай лексікай і малюнкі, якія абражаюць пачуцці вернікаў.

Варта адзначыць, што пракуратура патрабавала закрыцця групы акурат праз публікацыю ў ёй малюнкаў Ісуса Хрыста з прыпіскамі, якія зневажаюць вернікаў.

Супольнасць MDK паўстала вясной 2011 года, На момант закрыцця яна мела 7 мільёнаў падпісчыкаў. Яе заснавальнікі Дзмітрый Трачук, Раберта Панчвідзэ і Дзмітрый Аладышаў публікавалі там розныя малюнкі і мемы. Гэтак, пасля смерці спявачкі Жанны Фрыске ў групе была апублікаваная яе фатаграфія, падпісаная радком з яе песні «А я ні разу не была ў Малінках», у якой слова змянілі на «магілку».

МДК адгукнулася на блакаванне шэрагам калажаў, з якіх публікуем самы прыстойны.

За межамі Расіі МДК застаецца даступны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?