Аляксандр Лукашэнка сёння ў час візіту ў Ватыкан сустрэнецца з Папам Францішкам. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Запланавана таксама сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана П'етра Паралінам.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае выставу «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», якая за некалькі дзён да візіту адкрылася ў музеях Ватыкана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?