president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі заяўляе пра падабенства яго поглядаў і жыццёвых прынцыпаў з тымі, якіх трымаецца Папа Францішак. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю журналістам пасля сустрэчы з пантыфікам ў Ватыкане.

«Гэта была ў тым ліку асабістая сустрэча. Яна прайшла вельмі добра. Лепш не бывае. Мы блізкія з ім ідэалагічна, у нас аднолькавыя прынцыпы і погляды на светаўладкаванне, развіццё. Тыя прынцыпы, якіх я прытрымліваюся як прэзідэнт, цалкам супадаюць з тымі прынцыпамі, якіх трымаецца Папа Францішак. і на падставе гэтага ў нас адбылася вельмі душэўная і цёплая размова», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пантыфік абсалютна згодны з тым, што яму час прыехаць у Беларусь.

«Ён вельмі добра ведае становішча ў нашай краіне, добра ведае пра міжканфесійную згоду, сітуацыю ў сацыяльнай сферы, эканоміцы», - расказаў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0