iihf.com

iihf.com

У другім паўфінале чэмпіянату свету па хакеі зборная Канады здолела вырваць перамогу ў ЗША — 4:3 (2:0, 1:3, 1:0) і выйшла ў фінал турніру.

Нагадаем, што першым фіналістам стала Фінляндыя, якая перамагла гаспадароў турніру, зборную Расію з лікам 3:1.

Такім чынам у нядзелю а 16:15 у матчы за 3-е месца згуляюць Расія і ЗША,

а 20:45 пачнецца фінал Фінляндыя — Канада.

***

Зборная Беларусі на турніры заняла 12-е месца (шостае ў групе), атрымаўшы перамогі ў двух матчах і прайграўшы ў пяці, у тым ліку Фінляндыі з лікам 2:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0