21 мая ў Мінску прайшла Ноч музеяў. Арганізатары з кожным годам імкнуцца зрабіць больш яскравую і цікавую праграму, што адлюстроўваецца і на колькасці наведнікаў у гэты дзень. Што падрыхтавалі мінскія музеі сёлета?

Літаратурны музей Якуба Коласа

А 12-й у музеі прайшоў квэст «Мінскія адрасы Якуба Коласа». Увечары можна было ўбачыць выставу рэтра-аўтамабіляў 1950-х, майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг, паслухаць Сержука Місюкевіча пра «лайфхакі ў падарожжы» і нашых музыкаў.

За музыку адказвалі гурты Recha, Re1ict, HURMA. На фота - гурт Recha і яго вакаліст - Андрусь Такінданг.

За музыку адказвалі гурты Recha, Re1ict, HURMA. На фота - гурт Recha і яго вакаліст - Андрусь Такінданг.

Традыцыйна госці музея маглі запісаць свае жаданні пяром Коласа за сталом паэта.

Традыцыйна госці музея маглі запісаць свае жаданні пяром Коласа за сталом паэта.

Прататып адной з машын, на якой ездзіў Якуб Колас.

Прататып адной з машын, на якой ездзіў Якуб Колас.

Атмасфера была вельмі цёплая, хоць наведнікаў было не так шмат, у параўнанні з іншымі музеямі. Затое людзі добра адпачылі, што была бачна па іх эмоцыях.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

У самым пачатку тут прайшла прэзентацыя кніг ад часопіса «Прайдзісвет», прадставілі «Шэрлака Холмса» па-беларуску, праходзілі квэсты, віктарыны.

Дырэктар музея рыхтуецца ўручаць падарункі пераможцам віктарыны.

Дырэктар музея рыхтуецца ўручаць падарункі пераможцам віктарыны.

Музычным госцем быў шансон-спявак Георгій Дабро (гэта адна з іпастасяў музыкі Сяргея Пукста).

Музычным госцем быў шансон-спявак Георгій Дабро (гэта адна з іпастасяў музыкі Сяргея Пукста).

Літаратурны музей Янкі Купалы

У музеі Купалы праходзіла выстава ў гонар стогадовага юбілею вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Таксама прайшла традыцыйная акцыя «Чытаем Купалу разам», на вуліцы выступалі музыкі, а майстры прадавалі свае ручнога вырабу ўпрыгожванні. Унутры ж былі і танцы, і гульні, нават ладзілі пастаноўкі з удзелам наведнікаў. Ды і ўваход каштаваў усяго 1 000 рублёў.

Што на вуліцы, што ўнутры было дастаткова шмат людзей.

Што на вуліцы, што ўнутры было дастаткова шмат людзей.

Кожны мог навучыцца танчыць народныя танцы. Прыгожыя беларусы і беларускі ў нацыянальных строях дапамагалі ахвотным.

Кожны мог навучыцца танчыць народныя танцы. Прыгожыя беларусы і беларускі ў нацыянальных строях дапамагалі ахвотным.

Хапала і гульняў ды забаў, у якіх кожны мог паўдзельнічаць і атрымаць за гэта падарунак.

Хапала і гульняў ды забаў, у якіх кожны мог паўдзельнічаць і атрымаць за гэта падарунак.

На вуліцы можна было паслухаць музыку, паесці ды набыць сувенір.

На вуліцы можна было паслухаць музыку, паесці ды набыць сувенір.

Літаратурны музей Петруся Броўкі

У музеі прайшла фотавыстава, чытацкі марафон «Броўка non-stop», майстар-класы па шахматах і шашках, займальны квэст па музеі. 

Музей знаходзіцца ў звычайнай кватэры ў цэнтры Мінска.

Музей знаходзіцца ў звычайнай кватэры ў цэнтры Мінска.

Від з акна кватэры Пятруся Броўкі. Адсюль за вечар было зроблена шмат фота.

Від з акна кватэры Пятруся Броўкі. Адсюль за вечар было зроблена шмат фота.

Цікавая атмасфера. Акунуцца ў жыццё пісьменніка было цалкам магчыма. Складалася ўражанне, што з часоў, як ён жыў там, у кватэры нічога не змянілася. Так, там не было вялікай праграмы, але наведаць дзеля захаплення было варта.

Нацыянальны гістарычны музей

Традыцыйна былі выставы, кожны мог пабачыць новы твор Марыны Бацюковай «СУЛА. Непарыўнае» і ярмарку «Вечаровы яблычак», паслухаць музыку.

На падлозе былі раздрукаваныя 3D-малюнкі. Усе рабілі фота і сэлфі на іх фоне.

На падлозе былі раздрукаваныя 3D-малюнкі. Усе рабілі фота і сэлфі на іх фоне.

Часам на заднім дворыку было больш людзей, чым унутры музея.

Часам на заднім дворыку было больш людзей, чым унутры музея.

Музей падзяліўся па пакаленнях. Больш сталыя людзі былі ўнутры, а моладзь слухала музыку ў дворыку. Было бачна тых, хто наведаў музеў першы раз - яны з зацікаўленасцю глядзелі на экспанаты.

Нацыянальны мастацкі музей

Стрыт-арт, усходнія медытацыі, музыка, гульні, тэатральныя выступленні - усё гэта можна было пабачыць у Нацыянальным мастацкім. Выступіў французскі тэатр «Заўтра вясна», сярод музыкаў былі Chatte Noir, Tomato jam, Lumiere Tales.

Можна было павучыцца маляваць як і дарослым, так і дзецям.

Можна было павучыцца маляваць як і дарослым, так і дзецям.

Безумоўна попытам карысталіся розныя таблічкі для крэатыўных фота.

Безумоўна попытам карысталіся розныя таблічкі для крэатыўных фота.

…а таксама экскурсіі па музеі.

…а таксама экскурсіі па музеі.

Сёлетняя праграма музея нагадала леташнюю. Праўда ў мінулым годзе і людзей больш было. Відаць іншыя музеі перавабілі наведнікаў да сябе. Аншлаг у асноўным быў на прыступках музея, дзе выступалі музыкі. 

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура

Негледзячы на даволі высокую цану за ўваход, трэба адзначыць, што праграма была даволі слабай. Кожны, хто прыйшоў у музей, мог паслухаць і задаць пытанні архітэктарам Дзмітрыю Задорыну (магістр Делфцкага тэхнічнага універсітэта, займаецца даследаваннем пасляваеннай савецкай архітэктуры) і Дзмітрыю Бібікаву (архітэктар-горадабудаўнік, арганізатар і ўдзельнік Мінскай урбаністычнай платформы) і пабачыць кінапаказы. 

Выступае Дзмітрый Бібікаў.

Выступае Дзмітрый Бібікаў.

Ва ўнутраным дворыку была свая атмасфера.

Ва ўнутраным дворыку была свая атмасфера.

І там можна было пафатаграфавацца.

І там можна было пафатаграфавацца.

Моладзь, якая вырашыла не плаціць за ўваход, а паназіраць за тым, што адбываецца, звонку.

Моладзь, якая вырашыла не плаціць за ўваход, а паназіраць за тым, што адбываецца, звонку.

Негледзячы на даволі сумную праграму і начны час, людзей было дастаткова, а на лекцыі і кінапаказах не было вольнага месца. У дворыку можна было замовіць кавы і пасядзець з сябрамі. У прынцыпе, гэта ўсіх і задавальняла. 

* * *

А якія ўражанні засталіся ў вас ад сёлетняй «Ночы музеяў»? Выказвайцеся ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?