У Пакістане амерыканскія беспілотнікі нанеслі авіяўдары па лідары «Талібана» Муле Ахтары Мансуры. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка ўрада ЗША.

Амерыканскія вайскоўцы мяркуюць, што Мансур і яшчэ адзін баявік загінулі ў выніку аперацыі.

Кіраўнік урада Афганістана Абдула Абдула заявіў, што ЗША інфармавалі яго аб імавернай смерці Мансура.

Associated Press паведамляе, што высокапастаўлены кіраўнік «Талібан» Мула Абдул Рауф пацвердзіў гібель Мансура на афгана-пакістанскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?