Жанчыну, якая трапіла пад колы Ford Transit, з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу. На жаль, выратаваць яе не ўдалося. Мясцовая жыхарка памерла ў рэанімацыі праз сем гадзін пасля аварыі.

Як паведаміла ДАІ Брэста і Брэсцкай вобласці, 19 мая каля 18:00 гадзін быў учынены наезд на пешахода. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы берасцеец, што кіраваў аўтамабілем маркі Ford Transit, у двары жылога дома па вул.Янкі Купалы, пры руху заднім ходам здзейсніў наезд на жанчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?