Лідарка беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагабор’і на этапе Кубка свету, які праходзіць у Мінску, у спарткомплексе Falcon club. Як паведамляе БЕЛТА, 21 траўня Станюта ўпэўнена выступіла ва ўсіх чатырох відах праграму (абруч, мяч, булавы, стужка) і атрымала 73,95 бала. Але ж яна не змагла абысці дзвюх расіянак: Маргарыта Мамун заняла першае месца з 75,70 бала, на трэцім Аляксандра Салдатава — 74,20 бала.

На чацвёртым месцы — беларуска Кацярына Галкіна (71,90 бала).

Зборная нашай краіны пры гэтым заваявала золата ў групавых практыкаваннях, на другім месцы расіянкі, на трэцім — каманда Ізраілю.

Сёння, 22 мая, будуць разыграныя медалі ў індывідуальных відах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0