22.05.2016 / 11:55

Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову 6

Што такое «Тэлеграм»? Гэта праграма для абмену паведамленнямі з акцэнтамі на хуткасць і бяспеку.

Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім свеце. Кожны зь іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае.

Еўрапейскіх юзераў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска.

А сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка.

Яшчэ адна актуальная на дадзены момант фішка — магчымасць гугліць фота не выходзячы з праграмы.

Ёсьць магчымасць рэдагаваць паведамленні на працягу двух дзён пасля іх адпраўкі.

Мноства розных каналаў папулярных блогераў, палітычных дзеячаў і СМІ.

У «Тэлеграме» ёсьць магчымасьць ствараць ботаў (робатаў).

Па запыце можна знайсці добрае кіно (проста ўвядзі неабходную катэгорыю), пагуляць у шыбеніцу, палюбавацца фотаграфіямі National Geographic, паслухаць музыку ці запампаваць кнігу. Бот з надвор’ем які будзе паведамляць аб надвор’і ў зручны для вас час.

Ёсьць нават робат які будзе зарабляць для вас грошы.

Тут можна маляваць свае стыкеры. Я зрабіў вось такія, з нацыянальнымі сімваламі:

https://telegram.me/addstickers/Symbals_of_Belarus

https://telegram.me/addstickers/Flag_of_Belarus

https://telegram.me/addstickers/Pagonya

І яшчэ багата-багата магчымасцяў, пра якія проста немагчыма апісаць адным постам.

І ўсё гэта на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

Мова ўсталёўваецца вельмі проста. Запампоўваеце файл з лакалізацыяй і адсылаеце яго самі сабе альбо сябру ў тэлеграме.

Файл можна адаслаць і з веб-версіі праграмы, што вельмі зручна. Яна аўтаматычна сінхранізуецца з мабільнымі прыладамі.

Адчыняеце на сваім мабільніку, цісніце на паведамленне, каб запампаваць файл, націскаеце на тры маленькія кропкі:

У наступным акенцы цісніце «Apply localization file»

Гэта ўсё, вы маеце месенджар на роднай мове.

0
Александр / Адказаць
22.05.2016 / 13:10
А для IOS где???!!!!
0
Віталь Касьпяровіч / Адказаць
22.05.2016 / 14:18
Для IOS таксама існуе. Дастаткова падключыць гэтага робата https://telegram.me/teleblog і там вы знойдзіце неабходны пераклад. Але скажу ад сябе, пераклады, якія прапануе бот хутчэй за ўсё зроблены менавіта робатам. Бо я заўважыў багата непаразуменьняў у перакладзе. Таму я зрабіў на свой погляд і ручкамі.
0
Ігар / Адказаць
22.05.2016 / 14:57
Дзе ўзяць гэтыя стыкеры з Пагоняй?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру