Пацыент Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі выскачыў з акна палаты на восьмым паверсе і загінуў. Інфармацыю пра гэта змясціў на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці 41-гадовага мужчыны, цела якога знойдзена вечарам 20 мая пад вокнамі ўстановы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна». Падчас агляду месца здарэння цялесных пашкоджанняў, якія паказваюць на крымінальны характар яго смерці, не выяўлена.

Устаноўлена, што мужчына з'яўляўся пацыентам гэтай медыцынскай установы. Ён паступіў у той дзень на лячэнне ў траўматалагічнае аддзяленне, быў шпіталізаваны ў палату на 8-м паверсе. Для высвятлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя пацыенты бальніцы, медыцынскі персанал, сваякі і знаёмыя, вывучана медыцынская дакументацыя. Асноўнай версіяй з'яўляецца самагубства. Мужчына па ўласнай волі выскачыў з акна сваёй палаты. Праверка працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?