22.05.2016 / 14:08

У Беларусі распрацаваная гульня для мабільных тэлефонаў «Зялёная эканоміка»

Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай «эканомікі» Вераніка Фіялкоўская. Гульня для мабільных тэлефонаў распрацаваная ў межах праекта, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Новы дадатак уяўляе сабой комплекс з пяці гульняў, прысвечаных розным напрамкам «зялёнай» эканомікі — энергетыка, экатурызм, абыходжанне з адкідамі, транспарт, латарэя.

«Гульня распрацавана для таго, каб прадэманстраваць важнасць экалагічна дружалюбных паводзінаў прадстаўнікам розных мэтавых груп, - адзначыла Вераніка Фіялкоўская. - Простае кіраванне, зразумелыя правілы і яскравы дызайн змогуць прыцягнуць увагу карыстальнікаў рознага веку». Гульню змогуць спампаваць бясплатна карыстальнікі тэлефонаў з рознымі платформамі (Android, iOS, Windows), дадала спецыяліст.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру