У Мінску ў студзені-красавіку арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2.622 новыя кватэры (у студзені-красавіку 2015 г. - 3.907). Уведзена ў эксплуатацыю 184,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 35% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска, для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 54,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 29,4% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 28,2 тыс. квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах - 53,2 тыс. квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?