Вяртанне эканомікі РФ да ранейшых тэмпаў росту 5-7% у год практычна немагчыма, нават калі цэны на нафту будуць вышэй за $ 50 за барэль.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах Мінэканамразвіцця РФ, падрыхтаваных да пасяджэння Эканамічнага савета пры прэзідэнце РФ, піша ТАСС.

На думку Мінэканамразвіцця, гэта звязана з глыбокімі структурнымі зменамі сусветнай эканомікі, якая пераходзіць у стан «новай нармальнасці».

Як вядома, сярэдняя цана на нафту Urals у красавіку 2016 склала $ 39,63 за барэль, прагноз Мінэканамразвіцця на бліжэйшыя тры гады разлічаны зыходзячы з $40 за барэль.

«На дадзены момант расейская эканоміка знаходзіцца ў стане стагнацыі. Спад у значнай ступені завяршыўся, эканамічны цыкл знаходзіцца блізка да ніжняй кропкі. У асобных момантах мы ўжо бачым прыкметы аднаўлення, якое будзе доўжыцца ў сярэднетэрміновай перспектыве», — гаворыцца ў дакументах.

Паводле звестак Мінэканамразвіцця, патэнцыйны рост расійскай эканомікі знаходзіцца на ўзроўні 2% у год, але яго можна павялічыць да 4% з-за эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў і стымулявання інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0