Відавочцы чулі, як крычала падаючая дзяўчына, а трэнер у рупар настойліва заклікаў яе: «Групавацца!»

22 мая на полі каля Гродзенскага аэрадрома ў дзяўчыны па нейкіх прычынах падчас скачка склаўся парашут. Што менавіта паслужыла абставінамі такога драматычнага павароту, пакуль невядома.

— У цяперашні час праводзіцца службовае расследаванне. Уся інфармацыя будзе па яго завяршэнні. Гэта быў 55 скачок у дзяўчыны. Нельга сказаць, што яна пачатковец, — пракаментаваў kp.by Канстанцін Царык, дырэктар аэрадрома.

Калегі дзяўчыны сцвярджаюць, што жыццю спартсменкі нічога не пагражае:

— Я прысутнічаў пры гэтым. Дзяўчына жывая, не ўводзьце людзей у паніку! У яе адкрыты пералом сцягна і лёгкае страсенне мозгу, на дадзены момант яна павінна быць ужо прааперавана. Сітуацыя, ад якой ніхто не застрахаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?