Стала вядома, што па выніках візіту дэлегацыі Узброеных сіл Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусь прыняты шэраг важных рашэнняў аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Паводле інфармацыі Мінабароны, дэлегацыю ААЭ узначальваў камандуючы войскамі радыёэлектроннай барацьбы брыгадны генерал штаба (інжынер) Ахмед Халфан Аль-Кубаісі.

Бакі абмяркоўвалі магчымыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла аб магчымай пастаўцы сістэм радыёлакацыйнага выяўлення і падаўлення. Акрамя гэтага, ваенная дэлегацыя з ААЭ азнаёмілася з шэрагам навінак абароннага-прамысловага комплексу Беларусі. Ваенным спецыялістам былі паказаныя праекты лёгкага бронеаўтамабіля 4х4 VOLAT, цяжкага аўтацягніка, розных беспілотных апаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?