Зусім хутка жыхары Туманнага Альбіёна змогуць карыстацца паслугамі метрапалітэна круглыя суткі. З 19 жніўня кругласутачна перавозіць пасажыраў будуць цягнікі на ветках Central і Victoria.

Крыху пазней, ужо восенню, і раніцай, і ноччу метро будзе працаваць на лініях Jubilee, Northern і Piccadilly. Як сказаў мэр Лондана Садзік Хан, такі графік работы метрапалітэна неабходны, каб рэалізаваць яго ўласныя планы па падтрымцы эканомікі брытанскай сталіцы ў начны час. Кіраўнік горада лічыць, што такая мера створыць больш рабочых месц, а ў лонданцаў з'явіцца больш магчымасцей.

Перавесці на 24-гадзінны рэжым работы лонданскую падземку ўлады планавалі яшчэ ў верасні мінулага года. Аднак нічога не атрымалася: машыністы не згадзіліся працаваць ноччу без значнага павышэння зарплаты. Такая недагаворанасць паміж сталічнымі ўладамі і работнікамі метро вылілася ў серыю забастовак, у выніку якіх гэты від грамадскага транспарту быў поўнасцю недаступны. Такое ў брытанскай сталіцы было ўпершыню за 13 гадоў. Пазней дамовіцца ўсё ж удалося: умовы машыністаў былі выкананы, і ўсе канфліктуючыя бакі засталіся задаволенымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?