Папа Францішак правёў у Ватыкане сустрэчу з вярхоўным імамам ісламскага універсітэта Аль-Азхар, найвышэйшай духоўнай асобай Егіпта шэйхам Ахмедам ат-Таібам.
AР
Сустрэча доўжылася каля 30 хвілін, Францішак і Ахмед ат-Таіб абмяняліся сімвалічнымі пацалункамі і абдымкамі. У Ватыкане назвалі сустрэчу «вельмі сардэчнай».
«Наша сустрэча — гэта пасланне», — сказаў папа Францішак на пачатку сустрэчы.
Размова папы рымскага і імама ісламскага універсітэта Аль-Азхар адбылася праз пяць гадоў пасля таго, як Аль-Азхар прыпыніў кантакты з Ватыканам у знак пратэсту супраць «антыісламскіх каментароў», якія, з пункту гледжання універсітэта, рабіў папярэднік Францішка — Бенедыкт XVI.
Рашэнне замарозіць дыялог было прынята пасля таго, як Бенедыкт XVI заявіў пра існаванне «стратэгіі гвалту, мэтай якой з'яўляюцца хрысціяне». Так ранейшы кіраўнік рымска-каталіцкай царквы пракаментаваў выбухі ля хрысціянскай царквы ў Александрыі ў 2011 годзе, ахвярамі якіх сталі 23 чалавекі.
Летась Францішак выступіў з заклікам спыніць «генацыд хрысціян» на Блізкім Усходзе, аднак падкрэсліў, што было б няправільным ставіць знак роўнасці паміж ісламам і гвалтам.